Урок беларускай мовы (8-мы клас) па тэме:
Падагульненне
і сістэматызацыя вывучанага
па тэме ”Прыслоўе”
Настаўнік Кудзян Ніна Мікалаеўна
Мэта: -
сістэматызаваць веды вучняў па тэме;
- выпрацоўваць уменне правільнага напісання і ўжывання прыслоўяў у маўленні;
- выхоўваць любоў да роднага краю, прыроды, мовы.
Эпіграф:
Жыць без цябе абыякава, сумна і цесна.
О, як мяне ты ўзняла, родная, любая песня!
Хто цябе змалку пазнаў, той ад хаціны не зверне.
Кожнае слова тваё – гэта, што ў коласе зерне.
П. Броўка
ХОД УРОКА
1. Арганізацыйны момант.
- паведамленне тэмы ўрока;
- фармулёўка мэтаў і задач урока;
- арфаграфічная хвілінка ( работа над эпіграфам, тлумачым, выпісваем словазлучэнні)
Слова настаўніка: Сёння мы з вамі акунёмся ў свет прыслоўя і ўспомнім яго асноўныя граматычныя прыметы, здольнасць ужывацца ў кантэксце, ствараць аманімічныя, сінанімічныя і антанімічныя пары, быць сродкам маўленчай выразнасці. Таму сваю працу арганізуем па двух блоках, тэарэтычным і практычным.
2. Абагульненне па тэме “Прыслоўе”.
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК
1) Паспрабуем сфармуляваць лаканічнае азначэнне прыслоўя.
Прыслоўе -- ... ... часціна мовы (самастойная, нязменная)
Абазначае – прымету ... ... .... ( дзеяння, іншай прыметы, прадмета )
Адказвае на пытанні: ... .... ... ... .... .... і інш. ( як? дзе? куды? калі?
з якой мэтай? па якой прычыне? )
2) Што яднае і што розніць прыслоўі і іншыя часціны мовы? Да якой часціны мовы, па-вашаму, прыслоўе бліжэй за ўсё?
Яднае : прыслоўе – самастойнае ( мае граматычнае значэнне, выконвае сінтаксічную ролю, можа быць галоўным і залежным словам у словазлучэнні )
Розніць: нязменнасць, граматычнае значэнне – прымета дзеяння
Бліжэй: да прыметніка: абазначае прымету, мае некаторыя агульныя рысы, перагукаецца ў правапісе -н- і -нн-, не (ня)
3) Праслухайце сюжэт: “Яе сустракаюць у прыслоўі і яшчэ дзесьці, калі хочуць паказаць незвычайнасць асобы, прадмета ці дзеяння. Пры гэтым у калектыве зайздроснікаў яна можа пасеяць нянавісць, зло або падхалімства.”
Пра што гэта? ( ступені параўнання прыслоўя )
Што вам вядома пра ступені параўнання прыслоўяў? Вышэйшая: простая (-эй,-ей) і складаная ( больш, менш )
Найвышэйшая: простая най- + -эй, -ей складаная найбольш, найменш ( добра, дрэнна, многа, мала + -ш- -- лепш, горш, больш, менш )
4) Як вы разумееце “сінтаксічная роля прыслоўя” ? - здольнасць з’яўляцца членам сказа. Часцей: акалічнасць , азначэнне , выказнік (прэдыкатыўныя прысл.
Хораша на душы! Слаўна ў лесе! ( стан прыроды, чалавека )
5) Нагадайце разрады прыслоўяў па значэнні.
Азначальныя - якасныя ( радасна, смела, шчодра ) , меры і ступені, спосабу дзеяння.
Акалічнасныя – месца, часу, прычыны, мэты.
6) Якімі спосабамі і ад якіх часцін мовы утвараюцца прыслоўі?
-прыставачны (– заўсёды – назаўсёды)
-прыставачна-суфіксальны (- мой – па-мойму )
-суфіксальны (верх – верхам, чаму – чамусьці, тры – тройчы.)( ад любых ч.м. )
-складанне – штодня, калі-нікалі
-паўтор аднолькавых ці блізкіх слоў – ледзь-ледзь, даўным-даўно
-пераход іншых часцін мовы у прыслоўі – часам, ноччу, зімой.
7) У якіх тэкстах і з якой мэтай
ужываюцца прыслоўі? Якая іх сэнсава-стылістычная роля?
Прыслоўі ў тэксце выконваюць сэнсавую, стылістычную і граматычную ролю.
СЭНСАВАЯ– перадае месца, час, спосаб дзеяння і інш.
СТЫЛІСТЫЧНАЯ – забяспечвае дакладнасць, выразнасць, багацце мовы, паслядоўнасць (лаканічнасць)
ГРАМАТЫЧНАЯ – звязвае часткі складанага сказа , з’яўляецца пабочным словам, звязвае сказы ў тэксце, з’яўляецца граматычнай асновай.
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК
1) Слоўнікавы дыктант.
Улетку, мякка, без аглядкі, з разбегу, па-новаму, дзесьці, зранку, дзе-нідзе, кудысьці, штогод, на шчасце, абы-дзе, мімаволі, штораз, таксама, дадому, па-твойму, абы-куды, ззаду, удвая, на момант, удзвюх, некалі. ( 23)
Узаемаправерка і ўзаемаацэнка
2) Праца над тэкстам “Улетку”
3) Да фразеалагізмаў падабраць прыслоўі ( заданне 3 )
І ў гэты ж час – індывідуальная работа па картках (2 вучні)
А) Да прыслоўяў падбярыце сінонімы: нявесела, неглыбока, недалёка, мала, ціха, многа, часта, блізка, смела, весела.
Б) Да прыслоўяў падбярыце антонімы: далёка, там, наперад, добра, сюды, нізка, па-новаму, позна, уверсе.
4) вызначыць ступені параўнання прыслоўяў у сказах ( заданне 3 )
5) Заданне па варыянтах ( заданне 4 )
6) Замяніць спалучэнні слоў прыслоўямі ( заданне 5 )
7) Растлумачце правапіс не (ня) , ні з прыслоўямі( заданне 6 )
( можна аднаму вучню прапанаваць працаваць ля дошкі )-- выпісаць, растлумачыць.
8) Зрабіць пераклад на беларускую мову ( заданне 7 )
9) Выканаць тэставыя заданні ( заданне 8 )
РЭФЛЕКСІЯ - Якія заданні здаліся вам самымі цяжкімі? Ці задаволены вы сваімі поспехамі?
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ: Напісаць невялікае сачыненне на тэму: “Лес восенню”,
выкарыстоўваючы ў ім прыслоўі.
Да прыслоўяў падабраць сінонімы:
Нявесела –, неглыбока –, недалёка –, мала –, ціха –, многа –, часта –, блізка –, смела –, весела –
Да прыслоўяў падабраць антонімы:
Далёка –, там –, наперад –, добра –, сюды –, нізка –, па-новаму –, позна –, уверсе –