Главная

История школы

Школа сегодня

Администрация

Педколлектив

Кабинеты

Территория

2008-2009 уч. год

Метод. копилка

Гостевая

Урок беларускай лiтаратуры па тэме:

“У прыказцы праўда святая”

 (  Настаўнік  Скарына Л. А.)

 Мэта: пашырыць веды і ўменні, што былі сфармуляваны на ўроках рускай літаратуры; паказаць, што у дакладных, сціслых, па-мастацку выразных прыказках і прымаўках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт народа:  працавітасць, павага да старэйшых, асабліва да маці, уменне цаніць сяброў, праўду.

Ход урока

Эпіграф: “У прыказцы праўда святая”

1. Словы настаўніка: Хочацца мне, каб вы самі здагадаліся аб чым пойдзе гаворка на сённяшнім уроку. Слухайце і думайце.... Жылі-былі двое суседзяў.....Абодва на зямлі працавалі, улетку адпачынку не ведалі, бо вядома: каб хлеб мець, трэба зямліцы глядзець. Працуюць ад цямна да цямна, бо ведаюць: хто рана ўстае, таму Бог дае; праца не паганіць чалавека, а корміць і поіць.

Ці здагадаліся вы, якую тэму мы сёння будзем разглядаць? (Адказы вучняў....)

А якімі прыказкамі і прымаўкамі можна ахарактарызаваць чалавека, што добра сваю справу робіць?

Успомніце той матэрыял, які вы ўжо разглядалі на ўроках рускай літаратуры.

Прыкладна.... – Дело мастера боится.

Красна птица перьем, а человек уменьем. 

- А вось гэта прыказка: "І лапця не спляцеш не ўмеючы" - аб чым яна? (Адказы вучняў....)

Пасля фармулеўкі тэмы адкрываю эпіграф і высвятляю, якія яшчэ прыказкі і прымаўкі ведаюць вучні. Ці запомнілася якая-небудзь, што прагучала ў маім уступным слове.

         Далей працуем па группах.

Кожны рад(каманда), дае назву, каб далей працягнуць урок-спаборніцтва.

Першае заданне кожнай камандзе: - Вы павінны выбраць тры прыказкі або прымаўкі з падручніка і паспрабаваць пераканаць слухачоў з другіх каманд у тым, што гаворыцца ў іх. (На падрыхтоўчую работу 2-3 хв.)

Мэта наступнай сітуацыі – паказаць агульнасць поглядаў беларусаў і рускіх на самыя важныя

праблемы жыцця – значэнне працы, сяброўства, вучобы, любові да роднай зямлі.

Наступнае заданне: З дадзенных слоў трэба скласці прыказку і ў слоўніку З. Санько “Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем” знайсці ёй пераклад на рускую мову.

корміцца, горбіцца, 100, а, адзін.

Адзін горбіцца, а 100 корміцца. – Один с сошкой, а семеро с ложкой.

карэнне, насенне, якое, і, такое.

Якое карэнне, такое і насенне.- Яблочко от яблони не далеко падает.

мядок, лядок, языку, на, сэрцы, а, на.

На языку мядок, а на сэрцы лядок. – На языке мед, а на сердце лёд.

Вынікі гэтага задання.

Трэцяе заданне: На дошцы запісаны словы і словазлучэнні, якія патрэбна закончыць, каб атрымаліся прыказкі, прымаўкі або фраземы:

Скакаць пад чужую....

Раней устанеш....

Пераліваць з пустога....

На галаве густа....

Не спеши….

Старый друг….

Корень учения горек…

Смелость города….

Чацвертае заданне: Па двух апорных словах трэба ўзнавіць поўны тэкст прыказкі або прымаўкі:

Радзіма... – .... мачаха.

Што .... – ... пажнеш

Друга .... – .... беражы

Адклад .... – .... лад;

Пером … – .... топором

Друзья ... – ... в беде.

Делу.... – ... час

Падводзяцца вынікі спаборніцтва. Камандзе, якая перамагла выстаўляецца “10 балаў”

Далей замацаванне атрыманых ў на ўроку. Запіс больш спадабаўшыхся прыказак обо прымавак у сшытак.

Пытанні для замацавання тэмы: 

-Для чаго нам патрэбны прыказкі і прымаўкі?

-Якую ж “праўду святую” нясе народная прыказка?

-Чаму яна можа навучыць чалавека, у тым ліку і нас з вамі. 

Д/з: 1. Скласці просты план артыкула, дадзенага ў падручніку.

2. Запісаць у сшыткі 10 прыказак, якія не гучалі на ўроку.

 

Hosted by uCoz